На поўначы Італіі адбыўся моцны землятрус

Падземныя штуршкі адчуваліся на поўначы краіны 22 чэрвеня каля 12.30 паводле мясцовага часу. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў двух кіламетрах ад камуны Фівіцана ў Таскане, а яго ачаг — на глыбіні 5,1 кіламетра.
Штуршкі адчуваліся ў Фларэнцыі, Падуі і Мілане. Ніякіх паведамленняў пра разбурэнні і пацярпелых не паступала, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.



Летась у траўні на поўначы Італіі таксама адбыліся некалькі магутных землятрусаў магнітудай ад 5 да 6 балаў. Тады ахвярамі стыхійнага бедства сталі болей за 20 чалавек, а каля 14 тысяч пазбавіліся сваіх дамоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі