На прарасійскі мітынг у Данецку вязуць "турыстаў"
У нядзелю ў цэнтр гораду масава звозілі мужчын ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў.
Частка з іх збіралася каля тэатра оперы і балету, іншых выгружалі каля стадыёну “Шахцёр”, інфармуюць у суполцы Еўрамайдан у Фэйсбуку. На аўтобусах, якімі прыбылі ўдзельнікі мітынгу, няма нумароў.
А 12.00 паводле мясцовага часу на плошчы Леніна пачаўся мітынг у падтрымку крымскага рэферэндуму і далучэння Усходняй Украіны да Расіі. Мясцовыя ўлады праз суд спрабавалі забараніць мітынгі на выходных, але суд адмовіў у такім рашэнні, бо не ўбачыў небяспекі для жыхароў Данецка.