Удзельнікі прарасійскай акцыі ў Данецку штурмуюць пракуратуру (відэа)

Мітынг пачаўся на плошчы Леніна ў Данецку. У натоўпе было заўважана шмат мужчын ва ўзросце ад 20 да 40 год, якіх, па звестках украінскіх СМІ, прывезлі на аўтобусах без нумароў. Пратэстоўцы выказвалі падтрымку крымскаму рэферэндуму і патрабавалі правесці мясцовы плебісцыт аб пашырэнні правоў Данецкай вобласці ў складзе Украіны.



Затым мітынгоўцы сталі патрабаваць вызвалення Паўла Губарава, якога называюць “народным губернатарам”. На мітынгу таксама была прынятая рэзалюцыя, у якой сказана, што яшчэ не можна “мірным шляхам патрабаваць аднавіць мір і законнасць ва Украіне”.



Пасля ўдзельнікі акцыі прыйшлі да абласной пракуратуры з крыкамі “Губараў!”, “Расія!”, “Міліцыя з народам!”. Над будынкам пракуратуры ўсталявалі расійскі сцяг.


Video streaming by Ustream

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі