На сайце "Флібусты" — паведамленне пра смерць яе заснавальніка. Што здарылася
Заснавальнік "Флібусты" пайшоў з жыцця
Заснавальнік сэрвісу Stiver напісаў перадсмяротны пост, дзе гаворыцца, што ён мае намер зрабіць асіставаны суіцыд у Германіі: "Калі ўсё пойдзе па плане, то заўтра, у нядзелю 20.10, атрымаю смяротную дозу тыяпенталу. Калі не адпішуся ў панядзелак, значыць, спрацавала :)"
У канцы верасня Stiver паведаміў пра закрыццё сайта, а таксама што ў яго знайшлі пухліну мозгу. Пазней ён пісаў, што "Флібуста" ўсё ж працягне працу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.