На сайт БАЖ абрынулася моцная хакерская атака
Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў ўвечары і ноччу 18 студзеня трапіў пад магутную DoS-атаку.
Як паведамляе прэс-служба БАЖ, з невядомых ip-адрасоў на сайт масава дасылаліся памылковыя запыты. У выніку сервернае абсталяванне пачало збоіць, не вытрымаўшы нагрузкі. Аднавіць працу сайт ўдалося зранку 19 студзеня, прымусова зачыніўшы некаторыя формы зваротнай сувязі на сайце.
Беларуская асацыяцыя журналістаў не выключае, што звернецца ў праваахоўныя органы, калі атака паўторыцца.