На тэставанні па матэматыцы ў чатыры разы больш “завалаў”, чым летась

Траціна абітурыентаў сёлета хацела, але на зможа паступіць ва ўнівер: маладыя людзі не маюць неабходных 15 балаў па фізіцы і матэматыцы. На тэхнічных факультэтах хвалююцца: не хопіць студэнтаў.

“На педагагічных спецыяльнасцях вялікія праблемы будуць. Яшчэ летась на “навукова-педагагічную дзейнасць”, на фізіку быў недабор. Чалавек пяць не дабралі, нават на бюджэт”, — адказваюць Еўрарадыё на фізіка-матэматычным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна.

На фізфаку БДУ ўпэўненыя: мяжа ў 15 балаў была патрэбная, каб не вучыць двоечнікаў. Але таксама прагназуюць недабор.

“Калі траціна людзей не можа асіліць матэматыку, ну што тады рабіць… Нельга далей апускаць планку”, — кажуць на фізфаку.

І наракаюць, што летась недабор быў амаль па ўсіх тэхнічных спецыяльнасцях. Пры гэтым у мінулым годзе, каб паступіць, трэба было набраць 7 балаў на тэсціраванні. Гэтага не змаглі зрабіць 3 тысячы тых, хто здаваў фізіку і 11 тысяч гора-матэматыкаў.

Вынікі тэстаў не горшыя за леташнія, адразу кажуць Еўрарадыё ў Міністэрстве адукацыі. Таму што тут налічылі 46 выдатнікаў па фізіцы і 146 па матэматыцы. Гэта рэкорд!

“Калі выстаўлялі неабходныя для паступлення балы, мы ж падлічвалі неабходную колькасць людзей, якія патрэбныя у эканоміцы краіны. Асноўная мэта — гэта бюджэтныя месцы, якія патрэбныя ў краіне. А калі ён не цягне, то хто ж дапаможа”, — тлумачаць у міністэрстве.

І прыгадваюць вынікі па фізіцы. Маўляў, 37% не набралі неабходныя балы. Але 63% — набралі!

Універсітэты сёлета застануцца без студэнтаў, дае невясёлыя прагнозы рэпетытар Яўген Лівянт. Але заданні на тэставанні ацэньвае добра: усё адпавядала школьнай праграме.

Яўген Лівянт: “Тэсты па фізіцы былі ідэальныя, іх можна было зрабіць. І па матэматыцы тэсты добрыя. Калі вучань рыхтаваўся, ён мог здаць. І столькі выдатнікаў ніколі не было. А вялікі адсотак тых, хто не набраў 15 балаў — гэта нізкі ўзровень адукацыі. Педагагічныя ВНУ не набяруць студэнтаў, завочнае аддзяленне не набярэ”.

Сёлета і без таго на цэнтралізаванае тэставанне запісаліся 117 тысяч абітурыентаў, а летась была 141 тысяча.

Вынікі тэставання сёлета і летась:

2013 год

прадмет

Не набралі неабходныя балы

Выдатнікі

Колькасць удзельнікаў

Не набралі ніводнага бала

Фізіка

37%

46

35 763

66

Матэматыка

32,7%

146

76 021

111

Руская мова

8%

39

83 829

16

Грамадствазнаўства

6,9%

7

7 672

2

Біялогія

5%

4

24 658

4

Беларуская мова

5%

6

33 564

4

2012 год

прадмет

Не набралі неабходныя балы

Выдатнікі

Колькасць удзельнікаў

Не набралі ніводнага бала

Фізіка

9%

 2

44 119

41

Матэматыка

Каля 9%

46

95 161

796

Руская мова

3%

19

95 896

3

Грамадствазнаўства

0,2%

5

9 440

2

Біялогія

0,15 %

7

28 636

3

Беларуская мова

2,65%

7

45 199

1

Хімія

30 чалавек

17

16 687

3

Геаграфія

8 чалавек

3

2 363

0

Гісторыя Беларусі

0,05%

16

21 653

1

Сусветная гісторыя

3 чалавекі

0

1 873

0

У Брэсце схапілі хлопца, калі ён здаваў тэставанне са спецтэхнікай

Як напісаць тэставанне на 100 балаў

Фота: freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі