Новыя выклікі для беларускіх абітурыентаў у Польшчы — стрым з Лізай Пракопчык

Ліза Пракопчык / Еўрарадыё
Для беларускай моладзі Польшча застаецца адной з самых прывабных краін, дзе можна атрымаць вышэйшую адукацыю еўрапейскага ўзроўню. У 2022-2023 навучальным годзе тут вучылася 12 тысяч беларусаў — на 8,5% больш, чым год таму.
Гэта ўсё вельмі раздражняе рэжым Лукашэнкі, які ўсяляк спрабуе прыпыніць адыход студэнтаў. Польскі ўрад у сваю чаргу спрабуе спрасціць працэдуру паступлення для замежнікаў, але гэта не заўсёды ўдаецца.
Чаму беларускія студэнты дагэтуль сутыкаюцца з перашкодамі ў прызнанні атэстатаў і атрыманні навучальных віз? І як на працэс паўплывалі свежыя папраўкі ў заканадаўства пра замежнікаў, прынятыя прэзідэнтам Анджэем Дудам? Чаго чакаць і да чаго рыхтавацца беларускім абітурыентам у Польшчы ў гэтым навучальным годзе?
На гэтыя і іншыя пытанні ў стрыме Еўрарадыё адкажа Ліза Пракопчык, сяброўка Каардынацыйнай рады III склікання ад фракцыі “Моладзевы наступ” і менеджарка праектаў.
Далучайцеся да эфіру ў 13:00 па мінскім часе і задавайце вашыя пытанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.