На ўкраінскага дэпутата зваліўся кавалак 15-тоннай люстры (відэа)

Як паведамляе тэлеканал ТСН, кавалак люстры зваліўся на галаву дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Нестара Шуфрыча. Ён не пацярпеў, толькі спалохаўся. Пазней Шуфрыч пажартаваў, што "ад напружання... ў Вярхоўнай Радзе... наша люстра не вытрымала".


Украінскія журналісты адзначаюць, што "над галовамі нардэпаў вісіць каля 15 тон пагрозы". Дыяметр плафона — 16 метраў. Зроблены ён з металу і шкла. Пра тое, што люстру трэба рэстаўраваць, гаварылася яшчэ восенню 2012-га. Тады высветлілася, што металаканструкцыі, якія яе трымаюць, прагнілі. Аднак дэпутаты дагэтуль на рэстаўрацыю грошай не знайшлі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі