На відэа знялі момант, калі ў Ціхім акіяне з'явіўся новы востраў
Адбылося гэта пасля вывяржэння падземнага вулкана.
Каралеўства Тонга ў Ціхім акіяне атрымала новы кавалак зямлі ў выніку вывяржэння падземнага вулкана. Там стварыўся новы востраў. Яго даўжыня — 1 км, шырыня — 2 км.
Аднак жыхарам Тонга ад гэтага мала радасці — вулкан нагадвае пра сябе кожныя 5 хвілін. Дзяржава апынулася ў ізаляцыі, паколькі мясцовы аэрапорт закрылі, а рух караблёў абмежавалі, інфармуе УНІАН.
Фота: bigpicture.ru