На волю выйшаў былы ўладальнік "Мотавела" Аляксандр Мураўёў

Аляксандр Мураўёў / "Белгазета"
Аляксандр Мураўёў / "Белгазета"

Выйшаў на волю і пакінуў Беларусь экс-уладальнік “Мотавела”. Па інфармацыі “Office Life”, Аляксандр Мураўёў цяпер знаходзіцца ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах — канкрэтна, у Дубаі.

На якіх падставах вызвалілі Мураўёва, невядома. Само вызваленне адбылося ў снежні-студзені.

Прадпрымальніка затрымалі ў 2015 годзе пры спробе вылецець з Беларусі.

У 2017-м годзе яму прысудзілі 11 гадоў зняволення за эканамічныя злачынствы: нявыплату падаткаў, крадзяжы, махлярства ды іншыя незаконныя ўчынкі. Перад тым на яго абрынуўся з крытыкай Лукашэнка — за тое, што Мураўёў нібыта свядома вёў "Мотавела" да банкруцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі