На волю выйшаў палітвязень Міхаіл Хаванскі

На волю выйшаў палітвязень Міхаіл Хаванскі

На волю з бабруйскай калоніі выйшаў палітвязень Міхаіл Хаванскі, паведамляюць беларускія праваабаронцы. Ён цалкам адбыў свой тэрмін — год калоніі агульнага рэжыму.

Хаванскаму 36 гадоў. Ён — жыхар Нясвіжа. Летась яго асудзіў суд Нясвіжскага раёна па артыкуле "гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка праваахоўных органаў". Сцвярджалася, што на вулічнай акцыі 11 жніўня 2020-га ў сваім горадзе мужчына ўдарыў па спіне міліцыянера, які ўдзельнічаў у затрыманні пратэстоўцаў. У лістападзе 2021 года праваабаронцы прызналі Міхаіла Хаванскага палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі