На волю выйшла выпускніца юрфака Кацярына Віннікава
Пасля 15 сутак на Акрэсціна на волю выйшла выпускніца юрфака БДУ Кацярына Віннікава, піша "Наша Ніва".
Падчас уручэння дыпломаў яна падзякавала юрыстам-палітвязням (у прыватнасці Максіму Знаку) і звольненым выкладчыкам факультэта (у тым ліку — Алене Лаеўскай, маці адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які ўдзельнічаў у палітычных працэсах).
Пасля гэтага ў інтэрнацкім пакоі дзяўчыны адбыўся ператрус, міліцыянты забралі ноўтбук, а саму Кацярыну затрымалі.
У пратаколе было напісана, што Віннікава "правяла пікетаванне шляхам выказвання грамадска-палітычных поглядаў, выступала на сцэне супраць пераследу юрыстаў". Кацярына сваю віну не прызнала.
Яе асудзілі па 1-й частцы артыкула 24.23 за незаконнае пікетаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.