На вучэннях у Беларусі загінулі два дэсантнікі з Расіі

Высадка беларускіх і расійскіх дэсантнікаў на вучэннях​ / t.me/modmilby
Высадка беларускіх і расійскіх дэсантнікаў на вучэннях​ / t.me/modmilby

Два расійскія дэсантнікі загінулі ў пятніцу на вучэннях у Беларусі, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на дэпартамент інфармацыі Мінабароны РФ.

Ваеннаслужачыя служылі па кантракце, мелі высокую кваліфікацыю як інструктары парашутнай падрыхтоўкі. Здарэнне адбылося, калі падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў дэсантаваліся ў раёне Гродна. З-за раптоўнага моцнага парыву ветру ля зямлі парашуты дэсантнікаў сышліся, і купалы пагаслі. Адзін з вайскоўцаў паспрабаваў выратаваць абодвух і спыніць падзенне. Для гэтага дэсантнік выкарыстаў запасны парашут, аднак "яму не хапіла вышыні, і парашутная сістэма не паспела ўступіць у працу", распавялі ў Мінабароны.

У выніку жорсткага прызямлення вайскоўцы атрымалі траўмы. Нягледзячы на ​​намаганні дактароў, абодва дэсантнікі памерлі.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу на палігоне "Гожскі" пад Гродна прайшло сумеснае вучэнне беларускіх і расійскіх дэсантнікаў. Яно адбылося "ў сувязі з нарошчваннем ваеннай дзейнасці паблізу ад дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь". У вучэннях была задзейнічана зводная батальённая тактычная група, расійскія ваенна-транспартныя самалёты Іл-76, верталёты ВПС і войскаў ППА Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі