На Вялікодны тыдзень у мінскім касцёле запланаваныя святочныя канцэрты
На Вялікодны тыдзень ў Архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску запланаваныя святочныя канцэрты.
У нядзелю, 23 сакавіка арганны канцэрт музыкі Моцарта, а таксама Допфа, Гаджа і Рутэра. Творы выканаюць салісты і хор Архікафедральнага касцёла.
У панядзелак, 24 сакавіка, з велікоднымі віншаваннямі выступіць хор “Паланэз” пад кіраўніцтвам Яніны Брычкоўскай. А ў суботу, 29 сакавіка, у каталіцкай святыні зайграе ансамбль старадаўняй музыкі БДАМ.
У аўторак, 1 красавіка, у тых жа сценах пройдзе вечар вакальнай і арганнай музыкі гасцей з Аўстрыі.