На выбарах у Нямеччыне партыя Меркель займае трэцяе месца
У зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія на паўночным усходзе Нямеччыны ў нядзелю прайшлі мясцовыя выбары. Апытанні выбарцаў на выхадзе з участкаў паказваюць, што першае месца займае левацэнтрысцкая Сацыял-дэмакратычная партыя: яна набрала 30,5% галасоў.
На другім месцы апынулася антыімігранцкая партыя "Альтэрнатыва для Нямеччыны", створаная тры гады таму. Як перадае Бі-Бі-Сі, гэтая партыя атрымала 21% галасоў. На трэцім месцы апынуўся Хрысціянска-дэмакратычны саюз, які ўзначальвае канцлер Ангела Меркель, — 19% галасоў.
Аглядальнікі лічаць, што гэтыя мясцовыя выбары — вырашальная праверка перад усеагульнымі выбарамі 2017 года.