Нацбанк: Купляць валюту без пашпарта ў Беларусі можна будзе з 1 чэрвеня

Нацбанк: Купляць валюту без пашпарта ў Беларусі можна будзе з 1 чэрвеня

Нацыянальны банк Беларусі патлумачыў, калі і як пачне дзейнічаць указ кіраўніка дзяржавы № 192 ад 29 траўня, які скасоўвае патрабаванне падчас набыцця валюты прад’яўляць пашпарт. Яно дзейнічала з восені 2011 года. У паведамленні Нацбанка адзначаецца, што купляць валюту без пашпарта ў Беларусі фізічныя асобы змогуць з 1 чэрвеня. Гэтую інфармацыю ўжо перадалі ў банкі краіны.

Рашэнне “аб лібералізацыі валютнага рэжыму” было прынятае з ініцыятывы Нацыянальнага банку. Была ўлічаная стабільная сітуацыя на ўнутраным валютным рынку, на якім працяглы час назіраецца “збалансаванасць попыту і прапановы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі