Нацбанку не хапае амаль 80 супрацоўнікаў

Нацбанк

Нацбанк

Нацбанк Беларусі шукае адразу 78 супрацоўнікаў праз банк вакансій. Еўрарадыё паглядзела, якія заробкі абяцае рэгулятар.

Больш за ўсё абяцаюць кіраўніку аднаго з упраўленняў — ад 4,4 да 5,3 тысячы рублёў. Патрабаванні: не менш за 5 гадоў працы ў банкаўскай сферы і адсутнасць судзімасці.

Намеснікам упраўлення абяцаюць розныя заробкі: ад 4,1 да 4,9 тысячы рублёў у адным з выпадкаў, у іншым — у дыяпазоне 2,7-3,5 тысячы. Дарадца ўпраўлення кадравай працы можа атрымліваць 2,1-2,7 тысячы.

Хачу іншую працу! Як беларусу засвоіць новую прафесію

Нацбанк шукае не толькі банкіраў ды фінансістаў, а, напрыклад, машыніста мыйнай устаноўкі і слесара-сантэхніка і нават касіра. Праўда, там заробкі менш за тысячу рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі