Начальніка Пінскай ДАІ затрымалі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў

Кіраўніка Пінскай гарадской ДАІ падазраюць у тым , што ў лютым 2014 ён даў незаконнае ўказанне, якое выходзіць за межы яго правоў і паўнамоцтваў, падначаленаму супрацоўніку дарожна-патрульнай службы.



Падазраванага ўзялі пад варту, інфармуе БЕЛТА. Цяпер ідуць следчыя дзеянні.



Начальніку ДАІ пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.



Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі