Нафта маркі Brent каштуе ўжо менш за 31 долар за барэль
У аўторак, 12 студзеня, нафта маркі Brent па выніках таргоў каштуе ўжо менш за псіхалагічную адзнаку ў 31 долар за барэль. Адбылося гэта ўпершыню з 2004 года, інфармуе РІА "Новости".
Да 30,60 долара за барэль знізіўся кошт на нафту WTI з пастаўкай ў лютым.
ВВС адзначае, што на думку экспертаў асноўнай прычыну працягу падзення коштаў на нафту стаў рост долара. Яны аднак не чакаюць, што цэны апусцяцца ніжэй за 30 долараў.
Падзенне коштаў на нафту працягваецца ўжо некалькі дзён. Цэны на Brent і WTI на мінулым тыдні страцілі каля 10% і рэгулярна абнаўляюць 12-гадовыя мінімумы.
Ці мае значэнне кошт нафты для бюджэтаў нашых суседзяў
Фота: Fotolia