Намінанты на прэмію Гедройца абмяркуюць кнігі сваіх канкурэнтаў

Намінанты на прэмію Гедройца абмяркуюць кнігі сваіх канкурэнтаў

У кнігарні "ЛогвінаЎ" (Мінск, праспект Незалежнасці, 37,а) 21 верасня збяруцца намінанты шорт-ліста прэміі Гедройца. Яны будуць абмяркоўваць кнігі сваіх канкурэнтаў.

Мерапрыемства пад назвай "Гедройцаўскі марафон" ладзяць Літаратурны Дом “Логвінаў”, “Лятучы Універсітэт” і ПЭН-Цэнтр. Яно пройдзе ў рамках "Тыдня беларускага мыслення".

Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Таня Скарынкіна, Альгерд Бахарэвіч, Алесь Пашкевіч распавядуць пра кнігу свайго калегі па спісе і адкажуць на пытанні публікі. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.

"Гедройцаўскі марафон" пачнецца а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі