Нападаючы мінскага "Дынама" стаў лепшым навічком тыдня ў КХЛ

Нападаючы мінскага “Дынама” Андрэй Стась прызнаны лепшым навічком тыдня ў Кантынентальнай хакейнай лізе, паведамляе афіцыйны сайт КХЛ.
Форвард правёў чатыры матчы, у якіх аддаў чатыры галявыя перадачы. Пры гэтым яго паказальніка карыснасці ні разу не быў адмоўным.

Лепшым нападаючым тыдня стаў гулец “Салавата Юлаева” Аляксандр Радулаў, лепшым абаронцам — Карэл Рахунэк з маскоўскага “Дынама”, а лепшым варатаром у другі раз запар прызнаны Марцін Прусек з рыжскага “Дынама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі