Наркевіч: Беларусь не вядзе гандлёвыя войны з іншымі краінамі
Кожная краіна абараняе свой рынак і спажыўца.
У тым ліку і на постсавецкай прасторы і ў Мытным саюзе, з улікам агульнасусветнай напружанай тэндэнцыі адносна прадуктаў харчавання. Пра гэта сёння паведаміла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч.
Пры гэтым яна заявіла, што не бачыць сёння ніякіх гандлёвых войнаў паміж краінамі. "Мы знаходзімся ў інтэграцыйных працэсах, будзем іх падтрымліваць і развіваць, але на нашым рынку прадуктаў харчавання мы павінны быць вельмі ўважлівымі і адказнымі", — канстатавала намесніца міністра.
Ірына Наркевіч закранула заявы з расійскага боку пра небяспеку малочных і мясных прадуктаў. Паводле яе слоў, грамадзяне не павінны баяцца іх спажываць, паведамляе БЕЛТА.
Фота — sb.by, БЕЛТА