"Настаўнікам года" ў Беларусі назвалі педагога з Рагачоўскага раёна
Раман Галоўчанка і Сяргей Шамінскі
"Настаўнікам года" ў Беларусі назвалі педагога з Рагачоўскага раёна Сяргея Шамінскага. Ён працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва Доўскай сярэдняй школы (таксама выкладае тэхнічную працу, чарчэнне і сусветную мастацкую культуру). Узнагароду і ключы ад аўтамабіля Шамінскі атрымаў ад прэм'ера Рамана Галоўчанкі.
"Ёсць адна якасць, якая дапамагае мне ў прафесіі, — дзе б ты ні знаходзіўся, што б ні рабіў, ты павінен заўсёды памятаць, што абавязаны заставацца не проста настаўнікам, а ў першую чаргу чалавекам, і да дзіцяці павінен ставіцца як да маленькага чалавека, маленькага грамадзяніна, як да роўнага сабе, — кажа Сяргей Шамінскі. — Неабходныя таксама дабрыня і разуменне. Гэта тыя якасці, якія дазваляюць быць настаўнікам і разумець пакаленне, якое мы выхоўваем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.