Тарнада ў Шаркаўшчыне: сарваныя дахі, перакуленыя краны (фота, відэа)
Каля 16-й гадзіны моцны вецер учыніў разбурэнні ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. У інтэрнэце з'явілася фота сапраўднага смерчу над пасёлкам Шаркаўшчына.
Мікіта Васілевіч, instagram.com
Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, у Шаркаўшчыне былі пашкоджаныя дахі 20 жылых дамоў, 3 фермаў у вёсцы Маркі. На станцыі Шаркаўшчына перакуліліся два казлавыя краны. 8 населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. Адзначаецца, што парывісты вецер дасягаў 16 метраў за секунду. Працуюць рамонтныя брыгады.
Штармавое папярэджанне аб'яўленае па ўсёй Віцебскай вобласці. Падчас навальніц вецер можа дасягаць 15-20 і нават 24 метраў за секунду.
Фота: 112.by