Навукоўцы КНДР распрацавалі мабільны тэлефон

Выступаючы на заводзе электронікі, ён высока ацаніў дасягненні навукоўцаў КНДР, якія распрацавалі сэнсарны мабільны тэлефон "Арыран".



Кім Чэн Ын адзначыў, што "мабільнік" "выдатна выглядае знешне, ён лёгкі і забяспечаны ўсімі неабходнымі функцыямі для кантактаў і навучання".



РІА "Новости" адзначае, што раней паведамлялася пра 2 мільёны карыстальнікаў мабільнай сувязі ў Паўночнай Карэі. Жыхары гэтай краіны могуць тэлефанаваць і прымаць званкі, адпраўляць і прымаць SMS-паведамленні, аднак міжнародныя тэлефанаванні заблакаваныя.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі