Названы галоўны колер 2022 года
Галоўны колер новага года названы "інтрыгоўным і дапытлівым" / pantone.com
Сіні з чырвона-фіялетавым адценнем, або Very Peri, названы галоўным колерам 2022 года, паведамляе інстытут колеру Pantone.
У інстытуце адзначылі, што Very Very выступае "сімвалам глабальнага духу часу і пераходнага перыяду, праз які мы праходзім". Галоўны колер новага года, на думку спецыялістаў, можна лічыць інтрыгоўным і дапытлівым.
У 2021 Pantone абраў галоўнымі адразу два колеры — заспакаяльны шэры Ultimate Grey і зіхоткі жоўты Illuminating. Іх спалучэнне ў інстытуце назвалі "натхняльным і абнадзейвальным".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.