Birkenstock супраць усіх і пратэсты ў Кітаі — #ІхНоравы
Міжнародныя навіны
Гэты тыдзень быў багаты на паведамленні з ЗША. Заходняя Каліфорнія пакутуе ад пажараў, у той час як на ўсходзе будучы прэзідэнт Дональд Трамп шакуе людзей экстравагантнымі заявамі. Ён прапануе перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі і далучыць Канаду і Грэнландыю да ЗША. Але ёсць і галасы, якія кажуць, што гэтыя словы трэба інтэрпрэтаваць як “сігнал іншым сусветным гульцам”.
Неспакойна і ў Венесуэле, дзе вось-вось мусіць прайсці трэцяя інаўгурацыя Нікаласа Мадура.
Пра гэта ды іншае — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
"Пасланне некаторым іншым буйным сусветным гульцам"
Прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні заявіла, што не верыць, нібыта ў абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ёсць план набыць Грэнландыю або здабыць яе з дапамогай вайсковай сілы. Замест гэтага яна прыйшла да высновы, што яго заявы былі “пасланнем некаторым іншым буйным сусветным гульцам, а не варожымі прэтэнзіямі на гэтыя краіны”.
У чацвер Мелоні пацвердзіла, што выказванні Трампа пра Грэнландыю былі папярэджаннямі супраць “кітайскага прагматызму” ў “дыстанцыйных дэбатах паміж вялікімі дзяржавамі”.
Нягледзячы на яе веру, што пагрозы не спраўдзяцца, абраны прэзідэнт ЗША выклікаў лютасць у лідараў Грэнландыі і Панамы, якія асудзілі яго нядаўнія словы.
Яе каманда паведаміла, што “падчас выкрадання яе прымусілі запісаць некалькі відэа, а потым вызвалілі”. Увечары ў чацвер Мачада напісала ў сацсетцы X, што знаходзіцца ў бяспецы і гатовая працягваць “да канца”.
“Я ніколі не адчувала такога гонару за тое, што я венесуэлка. Дзякуй, дзякуй усім грамадзянам, якія выйшлі на вуліцы, каб заявіць пра нашу перамогу 28 ліпеня і валодаць ЁЙ!” — дадала яна.
Аднак улады Венесуэлы адмаўляюць затрыманне Мачады.
Паліцыя правяла расследаванне і ўскрыццё і выключыла матывы для крымінальнай справы. Але пасля гэтага ў сацыяльных сетках пачалі распаўсюджвацца абвінавачанні ва ўтойванні інфармацыі школай і ўладамі.
Неўзабаве ўспыхнулі пратэсты, якія доўжыліся некалькі дзён, пакуль іх не задушылі ў пачатку гэтага тыдня. Дзяржаўныя СМІ пра гэта нічога не паведамлялі, але некалькі відэа пратачыліся з Кітая і былі размешчаныя на платформе X.
BBC пацвердзіла, што гэтыя запісы былі знятыя ў цэнтры прафесійнай адукацыі Пучэн, дзе вучыўся Данг. Калі журналісты звярнуліся да чыноўнікаў, тыя не адказвалі або адмаўлялі пратэсты.
Але на відэа відаць, як людзі аплакваюць смерць падлетка: яны ўсклалі кветкі і ахвяраванні ля ўваходу ў школу, а таксама правялі традыцыйны жалобны рытуал, кінуўшы паперкі з даху школьнага будынка.
На іншых відэазапісах дэманстранты штурмавалі будынак, крычучы: “Дайце нам праўду”. Наступны ролік паказаў сутычку паміж школьным чыноўнікам і пратэстоўцамі. Недзе былі відаць барыкады ля ўваходу ў школу.
Апошнія відэа паказалі сутычкі з паліцыяй: дэманстранты кідалі ў іх прадметы, а сілавікі затрымлівалі людзей, збіваючы іх дубінкамі.
Сандалі як прадмет мастацтвa
Кампанія Birkenstock сутыкнулася з судовай бітвай у Германіі за тое, каб яе знакавыя басаножкі на коркавай падэшве ахоўваліся законам пра аўтарскае права.
“Біркенштокі” ў апошнія дзесяцігоддзі сталі культавым абуткам. Таму не дзіва, што фірма вырашыла падаць у суд тры пазовы на канкурэнтаў-імітатараў.
На думку юрыстаў Birkenstock, іншыя кампаніі, у тым ліку Tchibo, нібыта прадавалі вельмі падобныя басаножкі, парушаючы закон пра аўтарскае права. Яны сцвярджаюць, што абутак кампаніі варта лічыць “творам прыкладнога мастацтва”.
Гісторыя “біркенштокаў” пачалася ў XVIII стагоддзі. Культавыя сандалі атрымалі імя свайго стваральніка — Ёханеса Біркенштока. А фірмовая коркавая вусцілка з’явілася ў 60-я гады мінулага стагоддзя і адразу стала папулярнай (што праўда, не як прадмет моды).
Юрысты Birkenstock сцвярджаюць, што закон пра аўтарскае права дае стваральнікам сандаляў выключныя правы на выкарыстанне, як гэта працуе з мастацкімі творамі. Да прыкладу, аўтамабіль Porsche 356 таксама ахоўваецца гэтым законам, згодна з пастановай нямецкага суда ад 2022 года.
“У адпаведнасці з законам пра аўтарскае права дзесяцігоддзямі прызнавалася, што выбітныя дызайны прадметаў штодзённага ўжытку таксама могуць быць абароненыя аўтарскім правам”, — сказаў Канстанцін Вегнер, юрыст кампаніі.
У цэнтры ўвагі — чатыры мадэлі “біркештокаў”. Класічная Arizona, якую прапанавалі Марго Робі ў фільме “Барбі” і якую любіў нябожчык Стыў Джобс (дарэчы, ягоная старая пара пайшла з аўкцыёну ў 2022 годзе за 220 000 долараў).
Іншыя тры — гэта мадэль Gizeh з перагародкай як у шлёпках, якую часта насіла Хайдзі Клум. Мадэль Madrid з адной шлейкай, якую любіла зорка “Сексу ў вялікім горадзе” Сара Джэсіка Паркер. І Boston Clog, ад якой, як кажуць, шалее зорка рэаліці-шоу Кендал Джэнэр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.