"Белаз" выпусціў "катэпілеры" — копію легендарных "вечных" ботаў

Боты ад "Белаз" / shop.belaz.by
Беларускі вытворца цяжкіх кар'ерных самазвалаў "Белаз" выпусціў свае "катэрпілеры". Гаворка ідзе пра копіі знакамітых працоўных чаравікоў, якія выпускае пад маркай CAT амерыканская кампанія Caterpillar.
Caterpillar — адзін з найбуйнейшых вытворцаў горназдабыўной тэхнікі. Але ў 80-х гадах кіраўніцтва кампаніі прыдумала ствараць для рабочых не толькі тэхніку, але і абутак. Тады было заснаванае даччынае прадпрыемства Caterpillar Footwear Co, якое па гэты дзень выпускае "вечныя" боты-катэпілары.
Абутак, які прадставіў "Белаз", візуальна вельмі падобны да чаравікоў амерыканскай кампаніі. На сайце інтэрнэт-крамы гаворыцца, што боты вырабленыя з натуральнай скуры.
"Канструкцыя забяспечвае максімальную трываласць і гнуткасць пярэдняй часткі ступні. Натуральная скура забяспечвае даўгавечнасць і абарону. Скура замшавая забяспечвае дадатковую паветрапранікальнасць і камфорт. Глыбока вычышчаная падэшва зніжае рызыку слізгацення і падзення на паверхні з нізкім счапленнем", — гаворыцца ў апісанні да мадэлі.
Беларускія "катэпілары" каштуюць крыху больш за 120 рублёў. Арыгінальная мадэль CAT у анлайн-крамах — каля 100 еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.