Названыя самыя бясталентныя фільмы года

Амерыканскае выданне The New York Post апублікавала спіс дзесяці няўдалых фільмаў 2008 года. Узначаліла рэйтынг камедыя "Сэкс Гуру", галоўныя ролі ў якой сыгралі Джэсіка Альба і Джасцін Цімберлэйк, паведамляе штодзённая газета "15 хвілін".

Другі радок рэйтынгу дастаўся карціне "Прыгажуня і пачвара" з Пэрыс Хілтан у галоўнай ролі. У сусветным пракаце стужка зарабіла ўсяго $1,6 млн. Акрамя таго, інтэрнэт-карыстальнікі назвалі фільм самым горшым за ўвесь час існавання кінематографа.

Трэцяй па бясталентнасці амерыканцы назвалі камедыю "Шальныя грошы". Нягледзячы на заяўлены жанр, эксперты The New York Post не знайшлі ў фільме ні аднаго смешнага моманту і годных жартаў.

Чацвёртае месца дасталася фільму-няўдачніку "Аднойчы ў Вегасе" з Кэмеран Дыяз і Эштанам Катчарам.

Трохі лепш ідуць справы ў фільмаў "Вавілон Н.Э.", "Не жартуйце з Зоханам", "Рэмба IV", "Бязглуздая абарона і Крошка з Бэверлі-Хілз" - з шостага па дзясятае месцы адпаведна.

Нагадаем, раней быў апублікаваны рэйтынг ста лепшых фільмаў 2008 года, а таксама - рэйтынг самых чаканых фільмаў 2009 года.

Фота: www.qiq.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі