Не чакаць дзяржаўнай ласкі — што зрабілі няўрадавыя арганізацыі летась?
У 2019 годзе няўрадавыя арганізацыі Беларусі адзначыліся шматлікімі ініцыятывамі. Фэсты і акцыі, кампаніі і рэгіянальныя форумы, распрацоўка новых інфармацыйна-камунікацыйных прадуктаў і паспяховыя краўдфандынгавыя ініцыятывы. Розныя па форме, маштабе, тэматычнай скіраванасці і змесце, яны аб’яднаны галоўным: гэта былі важныя і заўважныя, значныя і знакавыя падзеі, імпрэзы, мерапрыемствы.
У чым значнасць і знакавасць праведзеных летась акцый, кампаній і мерапрыемстваў? Дзякуючы ці насуперак чаму іх здолелі правесці? Ці варта няўрадавым арганізацыям чакаць дзяржаўнай падтрымкі ў сваіх пачынаннях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спецыялістка па камунікацыях Асамблеі НДА Беларусі Наталка Мотуз.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!