Не Горват: "Прэмію Гедройца" і 5 тысяч еўра атрымаў Зміцер Бартосік

Не Горват: "Прэмію Гедройца" і 5 тысяч еўра атрымаў Зміцер Бартосік

31 кастрычніка ў Мінску ўручылі "Прэмію Гедройца" — адну з прэстыжных беларускіх літаратурных узнагародаў. Акрамя ўсеагульнай павагі, пераможца прэміі атрымлівае чэк у 5 тысяч еўра ад фонда "Вяртанне". Другое месца ўзнагароджваецца творчым адпачынкам у Швецыі, прыз за трэцяе — сродкі на выданне кнігі.

Галоўнай інтрыгай сёлетняй прэміі было — ці дастанецца першае месца Андрусю Горвату, аўтару дзённіка "Радзіва Прудок", які, без перавелічэнняў, стаў самай моднай кнігі сезона. Але "Андрусік Іванавіч" не трапіў нават у тройку.

Сёлета на прэмію імя Ежы Гедройца былі намінаваныя 27 кніг. Шанцы на перамогу да сённяшняга дня захоўвалі сямёра пісьменнікаў, якія трапілі ў шорт-ліст прэміі.

31 кастрычніка журы абвясціла наступныя вынікі:

1 месца — Зміцер Бартосік, за кнігу "Быў у пана верабейка гаварушчы".
2 месца — Людміла Рублеўская, за кнігу "Дагератып".
3 месца — Адам Глобус, за кнігу "Зваротная перспектыва".

Што ж, чакаем цікавых абмеркаванняў і наступную прэмію ў 2018 годзе!

Не Горват: "Прэмію Гедройца" і 5 тысяч еўра атрымаў Зміцер Бартосік
Фота: 6tv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі