Некаторыя еўрапейскія краіны адмянілі ўсе кавідныя абмежаванні

Вакзал у Брэсце / Еўрарадыё
Вакзал у Брэсце / Еўрарадыё

З 1 траўня ўсе абмежаванні на ўезд для замежнікаў адмянілі ў Албаніі, Балгарыі, Грэцыі і Літве. Ад сённяшняга дня турыстам, якія прыбылі ў гэтыя краіны, не трэба больш прад'яўляць ні адмоўны ПЛР-тэст, ні даведку аб вакцынацыі. Нашэнне масак там цяпер таксама не з'яўляецца абавязковым.

Праўда, Грэцыя здымае абмежаванні толькі на летні сезон — да 1 верасня.

З 2 траўня кавідныя абмежаванні для ўезду адменяць і ў Швейцарыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі