Невядомы музыка зайграў на парыжскай вуліцы ў памяць ахвяраў тэракта

Невядомы музыка зайграў на парыжскай вуліцы ў памяць ахвяраў тэракта

Невядомы музыка зладзіў вулічны канцэрт ля парыжскай канцэртнай залы “Батаклан”, дзе напярэдадні адбыўся тэракт са шматлікімі ахвярамі. Мужчына ўсталяваў пераноснае фартэпіяна ля ўваходу ў канцэртную залу і зайграў на ім Imagine Джона Ленана.

Увечары 13 лістапада ў “Батаклане” праходзіў канцэрт амерыканскага рок-гурта Eagles of Death, калі тэрарысты ўварваліся і захапілі закладнікаў. Частка гледачоў змагла збегчы. Многія змаглі даслаць СМС і паведаміць пра здарэнне ў сацыяльных сетках. Пацярпелыя заклікалі ўлады хутчэй распачаць штурм. Падчас аперацыі па вызваленні закладнікаў трое тэрарыстаў падарвалі сябе, што і прывяло да вялікай колькасці ахвяраў.

Адначасова з тэрактам у “Батаклане” адбылося яшчэ сама меней пяць атак. Некалькі выбухаў прагрымелі каля стадыёна, дзе праходзіў таварыскі матч паміж футбольнымі зборнымі Францыі і Нямеччыны. У людных месцах Парыжа адбывалася страляніна. Колькасць ахвяраў паводле папярэдніх ацэнак склала 128 чалавек, яшчэ 250 параненыя. Пераважная большасць людзей загінула падчас нападу на канцэртную залу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі