Невядомы зняў сцяг з сельвыканкама — пракуратура распачала справу

Будынак Падгор'еўскага сельвыканкама / Сайт Магілёўскага аблвыканкама​
Будынак Падгор'еўскага сельвыканкама / Сайт Магілёўскага аблвыканкама​

Пракуратура Магілёўскай вобласці не пагадзілася з пастановай міжраённага аддзела Следчага камітэта і адмяніла пастанову следчых аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Следчыя праводзілі праверку па факце здзеку з дзяржаўнага сцяга, але складу злачынства не знайшлі.

Гісторыя здарылася ў вёсцы Падгор'е Магілёўскага раёна. Невядомы ў ноч з 14 на 15 жніўня 2020 года зняў з балкона другога паверха будынка Падгор'еўскага сельвыканкама дзяржаўны сцяг, а на яго месца павесіў "іншы".

"Пры гэтым само палотнішча было знойдзена на падлозе балкона ў забруджаным выглядзе — са слядамі ад падэшваў абутку", — гаворыцца у паведамленні Службы інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Следчыя не сталі ўзбуджаць справу, таму што палічылі, што сцяг не атрымаў істотных пашкоджанняў.  Але, на думку пракуратуры, "такімі дзеяннямі было выказана непаважлівае і грэблівае стаўленне да дзяржаўнага сімвала"

Справу распачалі і адправілі назад следчым у Магілёўскі міжраённы аддзел СК.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі