Невядомыя вандалы напісалі на муляжы машыны ДАІ нецэнзурнае слова
Невядомыя вандалы пашкодзілі манекен інспектара ДАІ і муляж машыны дарожна-патрульнай службы, якія стаялі на ўездзе ў Брэст з боку Камянца, паведамляе БелаПАН. Манекен яны размалявалі фарбамі з балончыкаў, а на муляжы машыны напісалі нецэнзурнае слова. Манекены даішнікаў і муляжы іх машын на Брэстчыне пачалі ставіць ад 10 жніўня. Яны з’явіліся на найбольш аварыйных участках дарог. Такім чынам ДАІ спрабуе дысцыплінаваць кіроўцаў.