Нобелеўскі лаўрэат Джон Нэш загінуў у аўтааварыі
Славутаму навукоўцу было 86 гадоў.
Амерыканскі матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Джон Форбс Нэш-малодшы загінуў разам з жонкай у выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Нью-Джэрсі, ЗША.
Як перадаюць замежныя СМІ, Нэш ехаў на таксоўцы, калі здарылася аварыя. Кіроўца транспартнага сродку не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу.
Джон Нэш атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 1994 годзе “За аналіз раўнавагі ў тэорыі некааперацыйных гульняў”. Матэматыку было 86 гадоў, яго жонцы — 82.
Біяграфія Нэша лягла ў аснову сцэнарыя фільма “Гульні розуму” (A Beautiful Mind), які атрымаў чатырох Оскараў у 2001 годзе. У ролі славутага матэматыка зняўся Расэл Кроў.
Фота: REUTERS