Новаабранага дэпутата райсавета арыштавалі за хабар
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Упраўлення ўнутраных спраў Гомеля затрымалі дэпутата раённага Савета, кіраўніка сельгаспрадпрыемства ў вёсцы Суткаў. У дырэктара гаспадаркі праваахоўнікі знайшлі 1100 долараў, атрыманых ім
у якасці хабару ад 48-гадовага жыхара Гомеля. У названую суму
прадпрымальны гаспадарнік ацаніў спрыяльнае рашэнне пытання аб
рэалізацыі двух рухавікоў ад спісаных камбайнаў, паведамляе газэта “Рэспубліка”.
У сувязі з распачатай супраць дэпутата крымінальнай справай па артыкуле - “Атрыманне хабару”, яго змясцілі ў следчы ізалятар. Цяпер дэпутацкаму корпусу раёна давядзецца вырашыць пытанне аб пазбаўленні дырэктара сельгаспрадпрыемства дэпутацкай недатыкальнасці.