Новы офіс Беларускай калійнай кампаніі перададуць банку (фота)
Адкрытае акцыянернае таварыства "Беларуськалій" перадае Банку развіцця офіс, які месціцца на праспекце Машэрава і каштуе 416 млрд рублёў.
Адпаведную пастанову 26 жніўня прыняў Савет міністраў.
Як інфармуе БЕЛТА, перадача офіса адбудзецца да 1 верасня 2013 года. Раней меркавалася, што гэта будзе офіс Беларускай калійнай кампаніі. Перадача яго Банку развіцця адбылася на фоне так званай "калійнай вайны".
"Беларуськалій" увойдзе ў склад заснавальнікаў Банка развіцця і стане адным з яго акцыянераў. У яго капітал ён увайшоў шляхам перадачы офіса Беларускай калійнай кампаніі, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Фота — nn.by