Новы рэйтынг пашпартоў: на першым месцы Сінгапур, а дзе Беларусь?

Пашпарт Беларусі

Пашпарт Беларусі / 34travel.me

Пашпарт Беларусі заняў 62 месца ў рэйтынгу Henley & Partners.

Складальнікі рэйтынгу ўлічваюць колькасць краін, у якія ўладальнік пашпарта можа ўязджаць без візы. Для ўладальнікаў беларускага пашпарта адкрыты 81 бязвізавы кірунак. У рэйтынгу ўдзельнічаюць 199 пашпартоў.

На першае месца складальнікі рэйтынгу паставілі Сінгапур. На другім месцы — пашпарт Японіі. А трэцяе месца дзеляць уладальнікі пашпартоў адразу некалькіх краін: Фінляндыі, Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі і Паўднёвай Карэі.

З суседзяў Беларусі самы высокі рэйтынг у пашпарта Польшчы — ён на сёмым месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі