Новы сінгл "Ляписа Трубецкого" — "Oldi. Serёnity Dub" (слухаць)

16 кастрычніка Сяргею — лідару славутай рэггі-каманды "Комитет Охраны Тепла" — споўнілася б 52 гады. Міні-альбом складаецца з чатырох міксаў на песні "ляпісаў" "Золотая рыбка" і "Африка". Цікава, што "Африка" — гэта кавер на песню "Комитета Охраны Тепла", які "Ляпис Трубецкой" запісалі для альбома "Весёлые картинки".

"Лепш за яго рэггі на рускай мове не спяваў ніхто, проста таму, што ён не адводзіў сваіх слухачоў у эфемерныя фантастычныя сусветы, а апісваў жыццё растамана ў становішчы нашай Поўначы — з гапатой, урлой і адсутнасцю чалавечага цяпла", — сказаў лідар "Ляписа Трубецкого" Сяргей Міхалок пра творчасць Сяргея "Олдзі" Белавусава пасля смерці музыкі, у інтэрв'ю www.gazeta.ru.

Фота: vinyl.sells.com.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі