Сям’я Алеся Ліпая патлумачыла, чаму змянілі час і месца развітання (абноўлена)

Сям’я Алеся Ліпая патлумачыла, чаму змянілі час і месца развітання (абноўлена)

Змена часу і месца развітання з Алесем Ліпаем было рашэннем яго родных і блізкіх. Пра гэта БелаПАН паведамляе са спасылкай на прадстаўніка сям’і Ліпая. Таксама сваякі заяўляюць, што чуткі пра адмову ў адпяванні ў храме Архангела Міхаіла не адпавядаюць рэчаіснасці.

Раней паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў выказаў сваю версію.  Паводле Някляева, сваякам памерлага адмовілі ў памінальнай імшы па ім у храме святога Архангела Міхаіла. Менавіта туды ў суботу ўвечары мелі прывезці труну з целам Алеся Ліпая, а пахаванне планавалася на нядзелю.

“Адмовілі ягонай сям’і ў памінальнай імшы па ім. Напярэдадні дамовіліся, а сёньня — адмова. Усялякае было ў цяперашнім беларускім часе. Але такога — не. Ні ў савецкіх часах, ні ў польскіх, ні ў нямецкіх”, — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Уладзімір Някляеў, які доўгі час сябраваў з Алесем Ліпаем.

У самім храме Радыё Свабода заявілі, што ад імшы адмовілася сям’я памерлага і папрасілі не тэлефанаваць. Аднак Някляеў сцвярджае, што гэта няпраўда. З яго словаў, у царкве спаслаліся на нейкія адозвы па горадзе з заклікам прыйсці на развітанне, нібыта гэта стане масавай акцыяй.

Заснавальнік і дырэктар агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай памёр 23 жніўня на 53-м годзе жыцця. Яго пахаваюць у Рудзенску побач з маці і сястрой. Развітанне пройдзе ў Мінску 26 жніўня ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага з 9.00 да 12.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі