Нямеччынай будуць кіраваць дзве жанчыны?
Патэнцыйная кандыдатка на пасаду прэзілэнткі — Урсула фон дэр Ляен.
Урсула фон дэр Ляен, міністр працы, маці сямёх дзяцей, паводле нямецкіх СМІ – самая верагодная кандыдатка ў прэзідэнты краіны. У панядзелак цяперашні прэзыдэнт Хорст Кёлер падаў у адстаўку. Выбары прэзідэнта Нямеччыны адбудуцца ўжо 30 чэрвеня, нагадвае "Нямецкая хваля".
51-гадовая хрысціянская дэмакратка фон дэр Ляен займае першае месца ў спісе кааліцыйных партый CDU, CSU i FDP. Яна з’яўляецца фаварыткай Ангелы Мэркель і лічыцца найлепшым міністрам працы за многія гады.
Другі патэнцыйны кандыдат – 67-гадовы міністр фінансаў Вольфганг Шойбле.