Нямецкая паліцыя выявіла падазраваных у нападах на жанчын у Кёльне

Нямецкая паліцыя выявіла падазраваных у нападах на жанчын у Кёльне

Нямецкая паліцыя высветліла асобы трох чалавек, якіх падазраюць ва ўдзеле ў масавых нападах на жанчын у Кёльне напярэдадні Новага года. Пра гэта перадае BBC са спасылкай на кіраўніка ўрада зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія Ральфа Егера.

Чыноўнік падкрэсліў, што, па яго звестках, падазраваных пакуль не затрымалі. Ніякіх падрабязнасцяў пра падазраваных Егер не назваў, каб не нашкодзіць расследаванню.

Як паведамлялася раней кёльнская паліцыя атрымала 90 заяваў ад жанчын, якія, па іх словах, зазналі які-небудзь гвалт у навагоднюю ноч. Большасці заяўніц ад 18 да 25 гадоў, кожны трэці выпадак гвалту меў сэксуальны падтэкст. Паведамлялася, што ў нападах на жанчын удзельнічалі каля тысячы агрэсіўна настроеных маладых мужчын.

Кіраўнік паліцыі Кёльна паведаміў, што большасць нападнікаў былі выхадцамі з арабскіх краін і з Паўночнай Афрыкі. Паліцыя спрабуе высветліць, ці была чарада нападаў арганізаваным і загадзя спланаваным актам.

Тым часам у Нямеччыне адбываюцца грамадскія акцыі пратэсту, немцы патрабуюць ад уладаў адрэагаваць на скандальныя падзеі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі