Нямецкі дыпламат: Еўропа не хоча ўганяць клін у адносіны Беларусі і Расіі
Еўропа не хоча ўганяць клін у адносіны паміж Беларуссю і Расіяй. З такой заявай выступіў 16 лістапада кіраўнік дэпартамента Міністэрства замежных спраў Германіі па справах Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы і "Усходняга партнёрства" Ханс-Петэр Хінрыхсен на пасяджэнні круглага стала падчас Мінскага форуму-2017, перадае БЕЛТА.
"Нам зусім не хочацца перацягнуць Беларусь на бок Захаду, увагнаць клін у адносіны паміж Беларуссю і Расіяй. Мы не імкнемся да паляпшэння сітуацыі з ЕС за кошт пагаршэння сітуацыі з Расіяй", — патлумачыў дыпламат.
Па яго словах, Еўропа хоча, каб Беларусь мела добрыя адносіны з абодвума партнёрамі. "Беларусь — гэта мост, дзяржава, якая не проста займае становішча паміж ЕС і Расіяй, але і аб'ядноўвае іх. Ніхто не мае намеру ставіць Беларусь перад выбарам — за Расію ці за Еўрапейскі саюз. Гэта было б зусім няслушна", — падкрэсліў нямецкі дыпламат.