Нямецкія турысты працягваюць лётаць у Егіпет

Нямецкія турысты працягваюць лётаць у Егіпет

Нямецкія турысты не адмаўляюцца ад вандровак у Егіпет, а нямецкія самалёты працягваюць іх дастаўляць на пляжы Чырвонага мора. Пра гэта DW распавялі ў кампаніях буйнейшых тураператараў Германіі.
Па словах прадстаўніка кампаніі Thomas Cook Крысціяна Шміке, ніхто з іх кліентаў не прасіўся дадому раней заканчэння туру. Апроч таго, турысты, якія мусяць ляцець у адпачынак да 12 лістапада, могуць адмовіцца ад пуцёвак ці перабраніраваць іх без штрафу, дадаў Шміке. 


У кампаніі DER Touristik паведамляюць, што адразу пасля катастрофы аэробуса A321 ім паступалі тэлефанаванні з пытаннямі, ці працягваюць яны прадаваць туры ў Шарм-аль-Шэйх. Аднак паколькі МЗС Германіі не ўскладніла прадпісанняў адносна паездак на Сінайскі паўвостраў, кампанія працягвае вазіць туды турыстаў па ўжо набытых турах. Аднак да 31 снежня продаж тураў DER Touristik усё ж прыпыніў.

 

Нямецкія турысты працягваюць лётаць у Егіпет

Паводле статыстыкі, сёлета назіраецца прыток нямецкіх турыстаў у Егіпет. Так, са студзеня па верасень курорты краіны пірамідаў наведалі 737 тысяч немцаў, што амаль на 20% больш, чым летась. У кампаніі DER Touristik кажуць, што на пачатак лістапада яны прадалі на 60% больш тураў на цяперашні сезон, чым у мінулым годзе.


Праўда, паводле Германскага турыстычнага саюзу, цяпер у Шарм-аль-Шэйху адпачываюць каля 2 тысяч нямецкіх турыстаў. У адрозненне ад беларусаў і расіян, немцы аддаюць перавагу адпачынку на мацерыковай частцы Егіпту — напрыклад, Хургадзе ці Марса-эль-Аламу.

Загалоўнае фота: www.magellan.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі