Нясмашны: ідэя мусіць быць з прыцэлам на будучыню, але з улікам хваста мінулага
23 красавіка госць Еўрарадыё — юрыст, прадстаўнік балгарскай дыяспары ў Беларусі Уладзімір Нясмашны.
Любая нацыя рана ці позна, але абавязкова сутыкаецца з неабходнасцю сфармуляваць сваю нацыянальную ідэю. І як любая іншая нацыянальная ідэя, беларуская нацыянальная ідэя будзе базавацца на культурнай спадчыне народа, на гістарычнай спадчыне нацыі. Вось толькі ісці наперад, пастаянна азіраючыся назад, немагчыма. Таму беларуская нацыянальная ідэя мусіць быць сфармуляваная “з прыцэлам” на будучыню. Як гэтага дамагчыся і як мусіць быць сфармулявана беларуская нацыянальная ідэя, каб яе прынялі нацыянальныя меншасці Беларусі, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Уладзімірам Нясмашным.
Трансляцыю можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя