Нявеста Роберта Радрыгеса выканае ролю Рудой Соні

Рэжысёр Роберт Радрыгес выступіць прадзюсерам новага фільма пра прыгоды Рудой Соні, персанажа фільма 1985 года і шматлікіх коміксаў, паведамляе Сomingsoon.net.  Роля рудавалосай ваяўніцы ў фільме выканае нявеста Радрыгеса - Роуз Макгоўэн. Здымкі карціны пачнуцца ў кастрычніку 2008 года, а рэжысёрам стужкі выступіць Дуглас Арніакоскі, які працаваў другім рэжысёрам над некалькімі праектамі Радрыгеса.

Рэліз карціны прызначаны на 2010 год. Пакуль не зразумела, ці будзе новы праект рымейкам італьянскай карціны "Рудая Соня" з удзелам Брыджыт Нільсэн і Арнольда Шварцэнэгера.

Фота: movies.about.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі