Нью-ёркскі музей сэксу абвінавацілі ў расізме
Музей сэксу ў Нью-Ёрку вінавацяць у расізме, піша lenta.ru.
Як гаворыцца ў рэпартажы на партале The Fader, амаль усе экспанаты музея ўяўляюць малюнкі, відэазапісы і выявы геніталій людзей белай расы.
Карэспандэнтка партала The Fader падчас наведвання музея знайшла фатаграфію толькі аднаго мужчынскага палавога органа, які належыць чарнаскураму чалавеку, і ніводнай вагіны афраамерыканак.
Яна дадае, што апякунская рада музея таксама цалкам складаецца з белых людзей. На гэтай падставе робіцца выснова аб расісцкім характары ўстановы.