Па апошніх звестках, тэракт у Валгаградзе маглі ўчыніць мужчына і жанчына

Выжылыя супрацоўнікі паліцыі сцвярджаюць, што яны зрэагавалі на жанчыну падазронай знешнасці. Пасля таго, як адзін з паліцыянтаў паспрабаваў наблізіцца да яе, адбыўся выбух.



Разам з тым відэакамеры зафіксавалі мужчыну, які таксама знаходзіўся ў эпіцэнтры выбуху. Акрамя таго, на месцы здарэння знайшлі мужчынскі палец з чакой ад гранаты, адзначае interfax.by.



Нагадаем, у нядзелю на ўваходзе ў чыгуначны вакзал у Валгаградзе адбыўся выбух. Па апошніх звестках, загінулі 16 чалавек, у тым ліку смяротнік. Яшчэ каля 50 атрымалі раненні. Здарэнне было кваліфікаванае як "тэракт".



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі