Пачалі крымінальную справу супраць настаўніка геаграфіі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супраць настаўніка геаграфіі Руслана Садоўнічага распачалі новую крымінальную справу па двух  артыкулах. Яму інкрымінуюць гвалт ці пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і абразу прадстаўніка ўлады.

У 2020 годзе Садоўнічы працаваў у складзе участковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, але адмовіўся ставіць подпіс у пратаколе.

Настаўніка абвінавацілі ў тым, што ён  нібыта напісаў шмат абразлівых паведамленняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і іх блізкіх. А 21 лютага 2022 года яго асудзілі на 3,5 гады зняволення. Палітвязня таксама ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”. Ён адбывае пакаранне ў бабруйскай турме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі